Пошук

25.01.2024 16:59   Паводле: Сírkev.cz, КАІ / Catholic.by
Міністрант Патрык Мюллер. Фота: Jana Pechová / Novinky.cz

Малы мінстрант з горада Роўдніцэ ў дыяцэзіі Градзец-Кралавэ ў Чэхіі трапіў у чэшскую кнігу рэкордаў.

Дзесяцігадовы Патрык Мюллер устанавіў рэкорд, бо выконваў літургічную службу ў 125-і розных касцёлах у сваёй краіне і за мяжой.

Як паведаміў каталіцкі інфармацыйны партал Сírkev.cz, акрамя шматлікіх касцёлаў і месцаў пілігрымак у Чэхіі хлопец як міністрант удзельнічаў у цэлебрацыях ва ўсіх папскіх базыліках Рыма, а таксама ў святынях у Бэтлееме, Жэневе, Брусэлі і ў катэдры ў Люксембургу. Найбольш яму спадабалася служыць у базыліцы святога Пятра, сказаў дзесяцігадовы міністрант падчас уручэння яму сертыфікату рэкорду пасля набажэнства ў касцёле святога Барталамея ў Пелгржымаве.

Бацька Патрыка, Томас Мюллер, які сам быў міністрантам і любіць падарожнічаць з сынам па Еўропе, стаў галоўным натхняльнікам такога хлапечага энтузіязму.

Паводле міністранта-рэкардсмена, ён не меў ніякіх праблем з дастасаваннем да набажэнстваў па-за сваім родным горадам і не адчуваў перашкод з-за моўнага бар’еру. Агульнасць каталіцкай літургіі ва ўсіх краінах дазваляе служыць пры алтары без дадатковай падрыхтоўкі.

Зазвычай дастаткова проста прыйсці ў касцёл і прапанаваць сваю паслугу ў якасці міністранта. Толькі ў выключных выпадках неабходная папярэдняя рэгістрацыя, тлумачыць сям’я Мюллераў. Яна спатрэбілася, напрыклад, падчас Імшы з Папам Францішкам, у якой Патрык удзельнічаў як міністрант у сталіцы Венгрыі Будапешце ў мінулым годзе. «Арганізатары пацвердзілі нам, што ён быў адзіным чалавекам з-за мяжы», — сказаў Томас Мюллер.

Фота: Tomáš Blažek / MAFRA

 

Абноўлена 25.01.2024 17:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа