3 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца сустрэча міністрантаў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.
Дыяцэзіяльнае душпастырства міністрантаў запрашае прадстаўнікоў літургічнай службы алтара прыняць ўдзел у фармацыйнай сустрэчы, «каб праслаўляць Пана Бога як адзіная хрысціянская сям’я».
Праграма сустрэчы:
- 10.30–11.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
- 11.00–11.45 — катэхэза для ўдзельнікаў сустрэчы;
- 11.45–12.00 — падрыхтоўка да святой Імшы;
- 12.00–12.45 — святая Імша;
- 13.00–14.30 — пачастунак.
Арганізатары просяць загадзя паведаміць адказных за душпастырства міністрантаў у парафіях аб колькасці ўдзельнікаў.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да адказнага за дыяцэзіяльнае душпастырства міністрантаў ксяндза Аляксандра Шыманскага па тэл. +375 (29) 347 17 80







