Незвычайныя калядныя яслі з’явіліся ў італьянскім горадзе Асізі на плошчы каля базылікі святога Францішка.
Як паведамляе Misijne.pl, скульптура стала падарункам уладаў прыморскага мястэчка Езола, якое знаходзіцца каля Венецыі. У гэтай мясцовасці працуюць мастакі, якія спецыялізуюцца на будаўніцтве калядных ясляў з пяску. Батлейка ў Асізі — праца рук Давіда Дзюшарма, Сюзаны Руселер і Іллі Філімонцава.
Скульптура мае асаблівы сэнс і значэнне, таму што сёлета спаўняецца 800 гадоў з моманту з'яўлення першай батлейкі, створанай па ініцыятыве святога Францішка Асізскага ў італьянскім мястэчку Грэчыё.
Першыя ў гісторыі калядныя яслі былі размешчаны на схіле гары ў правінцыі Рыеці. Дагэтуль там знаходзіцца кляштар-пустэльня святога заснавальніка манаскага ордэну.
Францішканцы з Асізі з задавальненнем адзначылі, што батлейка зроблена з будаўнічага пяску, а не з пяску з пляжу, і таму зроблена ў духу павагі да прыроднага асяроддзя.
Афіцыйнае адкрыццё скульптуры адбудзецца 8 снежня.