3 снежня ў Алікантэ ў Іспаніі была адкрыта найвялікшая ў свеце калядная батлейка. Некаторыя фігуры ў ёй дасягаюць вышыні ў 20 метраў.
Як паведамляецца на каталіцкім сайце Deon.pl, у 2019 годзе гэтая батлейка трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса. З таго часу дасягненне нікім яшчэ не было пераўзыдзена.
На адной з плошчаў іспанскага горада Алікантэ з 2019 года стаяць самыя вялікія ў свеце калядныя яслі пад назваю «Гіганцкая Батлейка».
Яны прадстаўляюць фігуры Святой Сям’і. Фігура Дзіцяткі Езуса мае памер больш за 3 метры, фігура Марыі — 10 метраў, а фігура святога Юзафа дасягае 17-і метраў у вышыню.
Гэтую арыгінальную батлейку стварыў Хасэ Мануэль Гарсія Эсківа, мясцовы мастак, які выканаў фігуры са штучных матэрыялаў і металу.
Сёлета да Святой Сям’і дадаліся Тры Каралі. Самы вялікі з іх, Балтазар, мае вышыню больш за 16 метраў, Каспар трохі ніжэйшы за яго, а вышыня Мельхіёра складае 11 метраў.
Акрамя таго, ў батлейку ўваходзяць таксама шэсць фігур анёлаў, размешчаныя ў розных месцах горада. Два з іх маюць 8 метраў у вышыню, астатнія — амаль па 9 метраў.
«Мы хочам зрабіць Алікантэ сталіцай Божага Нараджэння. Гэтыя манументальныя яслі і шэсць велічных анёлаў прыносяць нам шчасце і радасць у гэтыя асаблівыя дні. Яны ўжо сталі бясспрэчнай турыстычнай славутасцю, а таксама дапамагаюць актывізаваць мясцовы гандаль», — кажа мэр горада Луіс Баркала.