Пошук

07.11.2022 15:55   Паводле: Vatican News
Фота: REUTERS / Hamad I Mohammed

6 лістапада завяршыўся Апостальскі візіт Папы Францішка ў Каралеўства Бахрэйн — краіну з пераважна мусульманскім насельніцтвам, размешчаную на архіпелагу з 33-х астравоў у заліве Сальва паміж усходнім узбярэжжам Саудаўскай Аравіі і Катарскім паўвостравам.

Бахрэйн стаў 58-й краінай, якую Папа Францішак наведаў ад пачатку свайго пантыфікату. Гэтая пілігрымка стала яго 39-м Апостальскім падарожжам, адзначае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News

У нядзелю 6 лістапада пасля сустрэчы з мясцовым каталіцкім духавенствам, кансэкраванымі асобамі, семінарыстамі і душпастырскімі работнікамі Пантыфік здзейсніў прыватны візіт у старыжытны касцёл Найсвяцейшага Сэрца ў Манаме, дзе сустрэўся з групай вернікаў з розных краін Персідскага заліву, выказаўшы ім падзяку за сведчанне веры і адзінства з Паўсюдным Касцёлам.

Адтуль Папа Францішак скіраваўся на авіябазу Сахір, размешчаную ў пяці кіламетрах ад горада Авалі.

Там са Святым Айцом развіталіся кароль Бахрэйна Хамад ібн Іса Аль Халіф, члены каралеўскай сям’і, імам Аль-Азхара Ахмад Аль-Таеб і мясцовыя каталіцкія біскупы.

Папа апошнім узышоў на борт самалёта, якім вылецеў у Рым. Маршрут палёта пралягаў праз паветраную прастору Бахрэйна, Кувейта, Ірака, Турцыі, Грэцыі, Албаніі і Італіі. Пасля больш як пяцігадзіннага пералёту самалёт з Пантыфікам на борце прызямліўся ў рымскім аэрапорце Ф’юмічына.

Падарожжа Папы Францішка ў Бахрэйн праходзіла з 3 па 6 лістапада. Як адзначаецца, яго галоўнай мэтай было падтрыманне мясцовай каталіцкай супольнасці і ўдзел у Бахрэйнскім форуме на карысць дыялогу: Усход і Захад за чалавечае суіснаванне — буйной міжрэлігійнай канферэнцыі, якая праводзіцца пад патранатам караля Бахрэйна.

Абноўлена 07.11.2022 16:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця