Пошук

03.08.2022 12:16   Падрыхтаваў: Ілья Лапато / Паводле: renovabis.de / Catholic.by

Міжнародны кангрэс «Рэнавабіс» сёлета будзе прысвечаны тэме «Ад’езд у лепшае жыццё? Выклікі сумленнай працоўнай міграцыі». Форум пройдзе ў Мюнхене з 31 жніўня па 1 верасня.

Як паведамляецца на партале Renovabis.de, арганізатары даюць магчымасць удзельнічаць у працы кангрэса анлайн: праз паведамленні ў чаце і працу ў групах. У адной з працоўных груп асобна абмяркуюць сітуацыю з украінскімі бежанцамі.

Кангрэс, на якім чакаецца каля 200 удзельнікаў, будзе ўключаць у сябе даклады і дыскусіі гасцей з Германіі, Польшчы, Харватыі, Бельгіі, Венгрыі, Італіі і іншых краін.

Зарэгістравацца на ўдзел у Кангрэсе могуць і прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі, які звязвае з гэтай каталіцкай арганізацыяй даўняе плённае супрацоўніцтва.

Мігранты з Усходняй Еўропы на Захадзе і іх праблемы

Пабочным эфектам пандэміі ў Германіі і іншых краінах Заходняй Еўропы стала прызнанне таго факту, што ў цэнтры ўвагі грамадскасці апынулася няпростае становішча працаўнікоў з Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Еўропы.

Фотаздымкі з мясакамбінатаў і нялюдскія ўмовы размяшчэння работнікаў такіх прадпрыемстваў абышлі буйнейшыя СМІ Германіі. Іншыя артыкулы паказвалі ўмовы, у якіх працуюць на зернясховішчах рабочыя з Румыніі або Польшчы. Таксама стала зразумела, што шмат персаналу ў дамах састарэлых працуюць амаль кругласутачна за мінімальную даплату.

Відавочна, што краіны Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Еўропы служаць пастаўшчыкамі працоўнай сілы для Германіі і краін Заходняй Еўропы, запаўняючы недахоп, што існуе ў гэтых краінах у эканамічнай і сацыяльнай сферы.

Пры больш дэталёвым разглядзе становяцца бачнымі і іншыя бакі працоўнай міграцыі: многія мігранты падтрымліваюць фінансава свае сем’і, якія застаюцца дома і робяць уклад у паляпшэнне іх узроўню жыцця.

Разам з тым існуюць прыклады і ўрэгуляваных працоўных адносін, калі ёсць дамоўленасці паміж роднай краінай і той, якая запрашае на працу, у тым ліку і касцёльныя арганізацыі, сярод якіх Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas. Гэтым тэмам — і не толькі будзе — прысвечана праца кангрэсу.

Абноўлена 03.08.2022 14:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.