Пошук

08.10.2025 10:07   Catholic.by
Выява: taize.fr

З 25 снежня 2025 года па 4 студзеня 2026 года айцы кармэліты босыя, якія служаць у парафіі Божага Цела ў Мінску, арганізуюць падарожжа на еўрапейскую сустрэчу моладзі ў духу Тэзэ, якая сёлета пройдзе на Новы год у Парыжы (Францыя).

Гэта сустрэча, якая адбываецца штогод у розных еўрапейскіх сталіцах і мае малітоўны і экуменічны характар, таксама дае магчымасць маладым людзям пазнаёміцца з архітэктурнымі і гістарычнымі каштоўнасцямі горада.

Запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Праграма cустрэчы:

  • 25 снежня (каля 12.00) — выезд з Мінска;
  • 26 снежня (бліжэй да вечара) — прыезд у Познань (Польшча), начлег;
  • 27 снежня — выезд у Парыж;
  • 28 снежня (раніцай) — прыезд у Парыж і размеркаванне на начлег; (вечарам) — распачацце сустрэчы;
  • З 28 снежня па 1 студзенясустрэча Тэзэ ў Парыжы;
  • 1 судзеня (каля 16.00) — выезд у Гданьск (Польшча);
  • 2 студзеня (пасля абеду) — прыезд у Гданьск (вольны час і начлег);
  • 3 студзеня — выезд у Мінск.

Тэлефон для запісу:
+375 (29) 130-18-54 (айцец Пётр).

Еўрапейскія сустрэчы моладзі Тэзэ на Новы год праводзяцца з 1978 года, калі юнакі і дзяўчаты розных веравызнанняў з усяго кантыненту сабраліся на супольную малітву ў Парыжы.

Абноўлена 08.10.2025 10:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця