Пошук

12.05.2022 16:51   Відэа: YouTube-канал Reuters / Catholic.by

На поўдні Бразіліі, у штаце Рыу-Грандзі-ду-Сул, была ўзведзена адна з найбольшых у свеце статуй Хрыста.

Год таму Catholic.by ужо пісаў пра будаўніцтва гэтага грандыёзнага манумента, якое распачалося ў 2019 годзе.

Статуя Хрыста Абаронцы ў горадзе Энкантаду мае вышыню ў 43,5 метры, што на 5,5 метраў вышэй за славутую статую Хрыста ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Аўтарамі скульптуры сталі бразільскія архітэктары Жэнэзіу Гомэш Мура і яго сын Маркаш Мура. Плануецца, што ўсе унутраныя працы на помніку будуць завершаны да 2023 года. На ім будзе размешчана аглядная пляцоўка ў акне, зробленым у выглядзе Сэрца Езуса.

Пабудаваная з бетону на металічнай канструкцыі, статуя ўжо цалкам узведзена на ўзгорку, што ўзвышаецца над горадам, але адкрыецца для публікі толькі ў наступным годзе. Пра гэта паведаміў Reuters Робісан Канзаці, намеснік старшыні арганізацыі, якая займаецца фінансаваннем праекту.

Паводле яго, статуя Хрыста ў Энкантаду будзе самай вялікай у свеце, хоць гэта цяжка пацвердзіць, бо вымярэнні праводзяцца па-рознаму.

На сёння самай вялікай статуяй Хрыста ў Еўропе ў свеце лічыцца Хрыстус Валадар у Свебодзіне (Польшча). Гэты помнік мае вышыню ў 36 метраў: 33 метры складае фігура Хрыста і яшчэ 3 метры — залатая карона на Яго галаве. Помнік узвышаецца на кургане вышынёй у 16,5 метраў, і разам з гэтым п’едэсталам вышыня статуі дасягае рэкордных 52,5 метраў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа