Пошук

07.05.2021 11:38   Паводле: interfax.ru / Catholic.by
Фота: Getty images

Новая статуя Хрыста, якая ўзводзіцца ў бразільскім горадзе Энкантаду, што на поўдні краіны, будзе на пяць метраў вышэй за знакамітую статую Хрыста Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Як паведамляе interfax.ru са спасылкай на сайт BBC News, вышыня манумента будзе складаць 43 метры. Такім чынам, яна стане трэцяй па вышыні статуяй Езуса ў свеце, саступаючы помнікам на выспе Сулавесі ў Інданезіі (52,55 м) і ў Свебодзіне ў Польшчы (52,5 м).

Усярэдзіне скульптурнага збудавання прадугледжаны ліфт, у якім наведвальнікі змогуць падняцца на назіральную пляцоўку на вышыні 40 метраў.

Будаўніцтва манумента распачалося ў 2019 годзе. Ідэя належыць мэру горада Адраальду Канзаці, які памёр у сакавіку ад Covid-19.

Чакаецца, што праект будзе завершаны ў гэтым годзе. Будаўнічымі працамі кіруе Асацыяцыя сяброў Хрыста разам з сынам былога мэра.

Праект фінансуецца за ахвяраванні прыватных асоб і кампаній.

Абноўлена 07.05.2021 13:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа