Пошук

01.04.2022 14:15   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: cgfmanet.org

2–3 красавіка Папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа на Мальту.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, падчас візіту Святы Айцец наведае сталіцу краіны Валету, а таксама Гоца, Рабат і Фларыяну.

Дэвізам 36-а замежнага падарожжа Папы Францішка сталі словы з Дзеяў апосталаў: «Былі да нас надзвычай ласкавыя» (Дз 28, 2).

Праграма двухдённага падарожжа 85-гадовага Пантыфіка на выспу святога Паўла даволі насычаная.

  • 2 красавіка, чацвер
    • 8.30 (па цэнтральнаеўрапейскім часе) – вылет самалётам з міжнароднага аэрапорта Ф’юмічына ў Рыме
    • 10.00 – прыбыццё ў міжнародны аэрапорт Мальты
    • 10 15 – цырымонія прывітання ў аэрапорце
    • 10.50 – візіт ветлівасці да прэзідэнта Рэспублікі Мальта ў «Пакоі паслоў» Палаца вялікага магістра ў Валеце
    • 11.35 – сустрэча з прэм’ер-міністрам у «Пакоі пажоў» Палаца вялікага магістра ў Валеце
    • 11.50 – сустрэча з уладамі і дыпламатычным корпусам у «Зале вялікай рады» Палаца вялікага магістра ў Валеце — прамова Святога Айца
    • 15.50 – выезд на катамаране з Вялікага порту Валеты на Гоца
    • 17.00 – прыбыццё ў порт Мджар
    • 17.30 – малітоўная сустрэча ў Нацыянальным марыйным санктуарыі Та’Піну на Гоца — казанне Святога Айца
    • 18.45 – адплыццё на пароме з порту Мджар на Мальту
    • 19.30 – прыбыццё ў порт Чыркева і прыезд у Апостальскую нунцыятуру ў Рабаце
  • 3 красавіка, нядзеля
    • 7.45 – прыватная сустрэча з манахамі Таварыства Езуса (езуітамі) ў Апостальскай нунцыятуры ў Рабаце
    • 8.30 – наведванне грота святога Паўла — базыліка святога Паўла ў Рабаце — малітва Святога Айца
    • 10.15 – святая Імша на плошчы Свірнаў (Piazzale dei Granai) у Фларыяне — гамілія Святога Айца і малітва «Анёл Панскі»
    • 16.45 – сустрэча з мігрантамі ў Цэнтры мігрантаў «Лабараторыя міру імя святога Яна ХХІІІ» ў Гал Фар — прамова Святога Айца
    • 17.50 – цырымонія развітання ў міжнародным аэрапорце Мальты
    • 18.15 – вылет самалётам у Рым
    • 19.40 – прылёт у міжнародны аэрапорт Ф’юмічына ў Рыме
Абноўлена 01.04.2022 14:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа