Пошук

10.08.2021 13:10   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ксёндз Аліўе Мэр. Фота: © France Televisions

Французскі епіскапат разам з Канферэнцыяй мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў краіны заяўляюць, што ў іх выклікала смутак і жах забойства правінцыйнага настаяцеля кангрэгацыі місіянераў манфартанаў ксяндза Аліўе Мэра, што здарылася раніцай 9 жніўня ў мястэчку Сэн-Ларан-сюр-Сэўр на захадзе Францыі.

У тутэйшай базыліцы пахаваны святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор, заснавальнік супольнасці манфартанаў. Гэтая супольнасць займаецца дапамогай найбольш бедным і адкінутым грамадствам людзям.

Як паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, забойца святара сам звярнуўся ў паліцыю і прызнаў віну. Ім аказаўся 40-гадовы бежанец з Руанды Эмануэль Абайзэнга — той самы «валанцёр», які быў абвінавачаны ў падпале катэдры ў Нанце 18 ліпеня 2020 года. Ён некалькі месяцаў знаходзіўся пад арыштам, але ў чэрвені быў вызвалены і заставаўся пад судовым наглядам у чаканні суду, які павінен адбыцца ў 2022 годзе. На гэты час яго прытуліла супольнасць манфартанаў у французскім дэпартаменце Вандэя.

У спецыяльным паведамленні французскія біскупы падкрэсліваюць той факт, што забойца быў госцем ксяндза Аліўе Мэра. Яны дадаюць, што «абставіны гэтай драмы» пакуль невядомыя.

Смерць ксяндза Аліўе Мэра «сведчыць пра дыбрыню гэтага святара, якога я добра ведаў і мог ацаніць глыбіню яго веры», — сцвердзіў сенатар Бруно Рэтаё, былы старшыня Генеральнай рады Вандэі.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Францыі Жэрар Дарманэн запэўніў католікаў краіны ў сваёй падтрымцы і паведаміў, што асабіста выехаў на месца здарэння.

18 ліпеня 2020 года Эмануэль Абайзэнга ўчыніў падпал у катэры ў Нанце, у вяніку чаго святыні былі нанесены вялікія пашкоджанні. У той час руандыец быў валанцёрам, які дапамагаў пры касцёле; яго паважалі і любілі ў парафіі, як адзначае КАІ. Свой учынак ён растлумачыў адчаем з-за таго, што яму не ўдалося працягнуць французскую візу, тэрмін дзеяння якой скончыўся, і ён баяўся дэпартацыі ў Руанду.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа