Пошук

08.02.2021 13:05   KAI / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by

9 мая ў сіцылійскім Агрыджэнта Папа Францішак узначаліць цырымонію беатыфікацыі суддзі Разарыё Ліваціно, забітага ў 1990 годзе за барацьбу з арганізаванай мафіяй. У канцы студзеня Пантыфік ухваліў дэкрэт аб мучаніцкай смерці Ліваціно.

Кардынал Франчэско Мантэнэгро, які з’яўляецца арцыбіскупам Агрыджэнта, паведаміў, што дата беатыфікацыі звязана з візітам Папы Яна Паўла ІІ, які 9 мая 1993 г. у гэтым сіцылійскім горадзе прамовіў гістарычныя словы, пагражаючы мафіі судом Божым. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва КАІ.

Ян Павел ІІ назваў Ліваціно «мучанікам за справядлівасць, а ўскосна і за веру». Вялікі Папа наведаў тады бацькоў забітага і размаўляў пра яго мучаніцкую смерць.

Разарыё Ліваціно (1952-1990) з 1989 года працаваў суддзёю ў пракуратуры Агрыджэнта, і 21 верасня 1990 года быў забіты членамі злачыннай групіроўкі Stidda.

Абноўлена 08.02.2021 13:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа