Пошук

02.05.2017 08:46   Ілья Лапато / Catholic.by

Наведаць Калізей, пабачыць Сікстынскую капелу і ўкінуць манету ў фантан Трэві — вось адмысловы ліст to do для турыста ў Рыме. Штодня а шостай ранку фантан закрываюць на адну гадзіну, каб сабраць манеты з яго дна, а гэта каля трох тысяч еўра.

Манеты, якія турысты кідаюць у фантан Трэві ў Італіі, не марнуюцца — іх прызначаюць на дабрачыннасць. Так, у 2016 годзе такім чынам удалося сабраць больш за паўтара мільёна долараў.

Дзякуючы гэтаму сеткі прадуктовых магазінаў атрымалі датацыі на харчаванне патрабуючых. Праект арганізаваў рымскі Caritas.

Як паведляе нямецкае інфармагенцтва DPA, у 2013 годзе фантан Трэві «зарабіў» каля 100 тысяч еўра. Затым на працягу 18 месяцаў яго рамантавалі. У выніку турысты пачалі кідаць манеты у фантан у 10 разоў больш.

Кажуць, што рост сумы адбыўся дзякуючы папулярнасці сацыяльных сетак, у прыватнасці інстаграму. Кідаць манеты ў фантан — старадаўняя рымская легенда, а рамантычная камедыя «Тры манеты для фантана» (1954) толькі спрыяла яе пашырэнню.

Паводле CREDO
Адаптацыя І. Лапато



Абноўлена 10.07.2017 16:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця