Пошук

26.05.2021 15:05   Паводле: deon.pl / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота: L’Osservatore Romano

«Ніякіх жартаў з моладдзю, якая прыходзіць да нас, каб паступіць у семінарыю», — сцвердзіў Папа Францішак, звяртаючыся да большы чым 200 італьянскіх біскупаў 24 мая падчас адкрыцця пасяджэння Канферэнцыі Біскупаў Італіі.

Па словах Пантыфіка, якія прыводзіць польскі партал Deon.pl, «існуе вялікая небяспека» памыліцца падчас прыняцця ў семінарыю.

«Часта мы бачылі семінарыстаў, якія здаваліся добрымі, а насамрэч яны суровыя. Суровасць не з’яўляецца добрым духам. А потым мы разумелі, што за гэтай суровасцю былі схаваны вялікія праблемы»,— адзначыў Святы Айцец, дадаўшы, што гаворка ідзе пра семінарыстаў, адносна якіх не ўдакладнялася інфармацыя, пра тых, «каго выключылі з супольнасці або з дыяцэзіі».

Папа Францішак падчас адкрыцця пасяджэння ў вялікім рымскім атэлі, дзе, між іншым, праходзяць розныя конкурсы і ўступныя экзаміны, пажартаваў: «Калі я прыйшоў сюды, то  ў мяне з’явілася дрэнная думка: тут сход біскупаў ці конкурс на самага прыгожага біскупа?»

Абноўлена 26.05.2021 15:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа