Бразільскі місіянер ксёндз Эдгард Сілва, які служыць у Мазамбіку ў дыяцэзіі Пемба, заклікае міжнародную супольнасць аказаць гуманітарную дапамогу мясцовым хрысціянам, церпячым ад пераследу джыхадыстаў.
Па словах місіянера, якія прыводзіць Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, ужо два гады працягваюцца напады ісламскіх войскаў, што вядзе да павелічэння не толькі колькасці загінулых, але і тых, хто застаўся без жылля.
На думку святара, велізарная колькасць мігрантаў, якіх налічваецца ўжо звыш 600 тысяч, можа прывесці да вялікага голаду ў правінцыі Кабу-Дэлгаду, на тэрыторыі якой знаходзіцца дыяцэзія Пемба.
«Арганізаваныя напады, якія здзяйсняюцца джыхадысцкімі групоўкамі, робяць сапраўды рэальным масавы голад, што можа распачацца ў гэтай частцы Мазамбіка», — сцвярджае ксёндз Сілва.
На верагоднасць паглыблення гуманітарнай трагедыі ў паўночнай частцы Мазамбіка ў апошні час звярнулі ўвагу таксама праваабарончыя і дабрачынныя арганізацыі, уключаючы каталіцкую дабрачынную арганізацыю Caritas.
У той жа час, паводле інфармацыі партугальскай дзяржаўнай тэлекампаніі RTP, у бліжэйшыя тыдні ўрад Антоніу Кошты накіруе ў Мазамбік вайскоўцаў, якія далучацца да падрыхтоўкі арміі краіны ва ўмовах эскалацыі джыхадысцкага тэрору. Ініцыятыва, як паведаміла RTP, будзе скаардынавана з амерыканскай арміяй, якая таксама плануе накіраваць свае войскі ў Мазамбік ў бліжэйшыя дні.