Пошук

03.03.2021 13:56   Паводле: CNA / Пераклад і адаптацыя: Кс. Аляксандр Улас / Catholic.by
Фота CNA

27 лютага Упраўленнем па кантролю якасці прадуктаў і лекаў ЗША быў выдадзены дазвол на экстранае выкарыстанне вакцыны супраць СOVID-19 вытворчасці Johnson & Johnson.

Як паведамляе Каталіцкае агенцтва навін CNA, 26 лютага супрацоўнікамі Інстытута Шарлоты Лазье (Charlotte Lozier Institute), які займаецца абаронай жыцця, было выяўлена, што падчас праектавання, распрацоўкі, вытворчасці і лабараторных выпрабаванняў у вакцыне выкарыстоўваліся лініі клетак, атрыманых шляхам аборту.

У сувязі з гэтым у Новаарлеанскай архідыяцэзіі была зроблена заява, у якой вакцыну вытворчасці Johnson & Johnson назвалі «маральна скампраметаванай»

Аднак пры гэтым католікам не забараняецца атрымліваць гэтую вакцыну, калі адсутнічае іншая этычна дапушчальная альтэрнатыва.

Акрамя вышэйзгаданай вакцыны распрацаваны яшчэ дзве (вытворчасць кампаній Pfizer і Moderna), якія з’яўляюцца «маральна прымальнымі». Таму, як сцвердзілі ў архідыяцэзіі, пасля кансультацыі лекара чалавек, кіруючыся ўласным сумленнем, можа зрабіць самастойны выбар.

Спецыялісты ў галіне этыкі сцвярджаюць, што вакцыны Pfizer і Moderna «этычна дапушчальныя»: эмбрыянальныя клеткавыя лініі выкарыстоўваліся толькі на стадыі праектавання. Кампанія Johnson & Johnson, у сваю чаргу, выкарыстала эмбрыянальныя матэрыялы на ўсіх этапах вытворчасці.

Падобны біяэтычны момант заўважаны за вакцынай англа-шведскай фірмы AstraZeneca, якая пры распрацоўцы і тэставанні свайго прадукту таксама выкарыстоўвае лінію клетак, атрыманых шляхам аборту.

Заява Новаарлеанскай архідыяцэзіі сугучная з заявай Кангрэгацыі Веравучэння, зробленай у снежні.

Як паведамілі тады ў ватыканскім ведамстве, для ратавання жыцця «маральна прымальна» атрымліваць вакцыны, вырабленыя з дапамогай эмбрыянальных клеткавых ліній, калі няма іншай альтэрнатывы.

Пры гэтым Кангрэгацыя Веравучэння заявіла, што гэта не ўзаконьвае практыку абортаў і выкарыстанне клеткавых ліній эмбрыёнаў.

У той жа час, вакцына вытворчасці Johnson & Johnson з’яўляецца больш зручнай для медыкаў: яна ўводзіцца аднакротна і не патрабуе спецыяльных умоваў захоўвання, як, напрыклад, вакцыны Moderna і Pfizer, што патрабуюць глыбокага замарожвання.

Абноўлена 03.03.2021 16:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа