Пошук

26.02.2021 11:23   Паводле: eglise.catholique.fr / Падрыхтаваў: Мікола Гракаў / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

З 22 па 24 лютага праходзіла Надзвычайнае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі біскупаў Францыі, прысвечанае адказнасці за выпадкі выкарыстання непаўналетніх, якія мелі месца ў французскім Кацёле.

Як паведамляецца ў справаздачы з пасяджэння, апублікаваным на партале епіскапату Францыі eglise.catholique.fr, яно цалкам праходзіла ў рэжыме відэасувязі. Палова часу была прысвечана выслухоўванню трох дзясяткаў іншых асоб: ахвяраў выкарыстання, удзельнікаў працоўных груп, створаных у лістападзе 2018 года, супрацоўнікаў палат прыёму і выслухоўвання, розных касцёльных адказных.

Тэма выкарыстанняў у Касцёле разглядалася ў розных аспектах: псіхасацыяльным, філасофскім, тэалагічным, біблійным, гістарычным.

Увечары ў панядзелак удзельнікі пасяджэння нават паглядзелі тэатральную п’есу Pardon? — «Прабачэнне?», — якая была для гэтага спецыяльна запісаная.

У справаздачы падкрэсліваецца, што цэнтральную ролю ў асэнсаванні гэтай складанай тэмы адыгралі людзі, якія сталі ахвярамі выкарыстання.

Падчас Надзвычайнага пленарнага пасяджэння біскупы засяродзіліся на адказнасці перад абліччам мінулага, сучаснасці і будучыні, вызначаючы кірунак наступных крокаў.

Было вырашана, што пленарнае пасяджэнне, прызначанае праз месяц, зоймецца распрацоўкай доўгатэрміновага плану канкрэтных дзеянняў з мэтай вывесці Касцёл у Францыі з крызісу выкарстанняў і злоўжывання ўладай.

Чакаецца таксама, што ў кастрычніку будзе апублікаваны спецыяльны даклад Незалежнай камісіі па сексуальных выкарстаннях у Касцёле.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа