Пошук

14.11.2024 13:05   Паводле: Vatican News BY / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Gaeta.it

Прадстаўнікі 25-і краін Еўропы, у тым ліку і Беларусі, сабраліся 13–15 лістапада ў Рыме на канферэнцыі, прысвечанай намаганням Касцёла па абароне найбольш уразлівых.

Арганізатарам канферэнцыі, на якой Касцёл у Беларусі прадстаўляе член камісіі па справах абароны малалетніх пры ККББ ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі, стала Папская камісія па абароне непаўналетніх.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, форум сабраў каля сотні ўдзельнікаў з розных еўрапейскіх краін: біскупаў, святароў і свецкіх, у тым ліку асобаў, пацярпелых ад злоўжыванняў.

Яна стала працягам папярэдняй канферэнцыі на тэму: «Наша агульная місія — абараняць Божых дзяцей», якая ў верасні 2021 года прайшла ў Варшаве (Польшча).

Святы Айцец даслаў удзельнікам форуму ліст, у якім выказаў спадзяванне на тое, што яны створаць сетку для абмену інфармацыяй і падтрымаюць адзін аднаго ў намаганнях па стварэнні эфектыўных і ўстойлівых праграм па абароне непаўналетніх. Пантыфік заахвоціў удзельнікаў стварыць ініцыятывы, якія «прынясуць суцяшэнне і дапамогу пацярпелым як знак клопату Касцёла пра справядлівасць, аздараўленне і паяднанне».

Папа пажадаў канферэнцыі стаць «крыніцай плённых ідэй» і «зрабіць унёсак у стварэнне больш бяспечнага і спагадлівага Касцёла».

Абноўлена 15.11.2024 11:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця