Пошук

15.02.2021 13:02   Паводле: blstv.eu
Фота: blstv.eu

У нядзелю 14 лютага ў Санкт-Пецярбургу (Расія) зноў сталі цэлебравацца святыя Імшы на беларускай мове.

Як паведамляе blstv.eu, першая за доўгі час святая Імша на беларускай мове цэлебравалася ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у капліцы благаслаўлёнага Тэафілюса Матулёніса, які ў 1928–1943 гадах быў дапаможным біскупам Магілёўскім.

Цэлебраваў Эўхарыстыю пробашч парафіі ксёндз Януш Прусіноўскі, які раней пэўны час нёс служэнне ў беларускім Сянно і з тых часоў ведае беларускую мову.

З ініцыятывай цэлебрацыі Імшы па-беларуску выступілі мясцовыя беларусы каталіцкага веравызнання.

Падчас Эўхарыстыі вернікі маліліся за памерлую 5 лютага Тэрэзу Шырму, якая брала актыўны ўдзел у жыцці парафіі, выдавала па-беларуску газету «Krynica» і вяла праграмы на беларускай мове на пецярбуржскім хрысціянскім радыё «Марыя».

Цэлебрацыі Імшы па-беларуску плануецца праводзіць кожную другую нядзелю. Ва ўспамін святога Валянціна ў ёй узялі ўдзел каля 20 чалавек.

Абноўлена 09.03.2021 10:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа