Пошук

19.01.2017 09:37  

Садружнасць студэнтаў-хрысціян Украіны (ССХ-Украіна) выпусціла ўкраінамоўны пераклад «студэнцкага Евангелля» ад Лукі «Адкрый. Глядзі сам». Згаданы друкаваны праект запазычаны ў ССХ Вялікабрытаніі.

Тым не менш, як кажуць яго стваральнікі, ён цалкам адаптаваны да ўкраінскай культуры.

153-старонкавае ўкраінскае выданне надрукавана ў выглядзе блакнота, які ўтрымлівае новазапаветны тэкст у перакладзе архімандрыта УГКЦ а. Рафаіла Турканяка 1997 года. Кожная старонка евангельскага аповеду мяжуе з чыстымі лістамі для асабістых пазнак пры чытанні.

Аўдыторыя «Адкрый. Глядзі сам» — студэнты і актыўная моладзь, якая знаходзіцца ў пошуку адказаў на рэлігійныя пытанні. Складальнікі кнігі запрашаюць маладых людзей даведацца пра дагматы хрысціянскага збаўлення шляхам даследавання Евангелля ад Лукі.

«Ён (Лука) хоча, каб ты разглядзеў прадстаўленыя доказы і прыйшоў да ўласных вывадаў адносна гэтага Чалавека (Езуса Хрыста). Кім Ён быў? Якой была Яго місія?» — адзначаюць каментатары выдання.

Каб спрасціць рэлігійныя пошукі моладзі, у «Адкрый. Глядзі сам» размешчаны QR-спасылкі на сайт з апалагетычнымі відэасюжэтамі, дзе хрысціяне дзяляцца фактамі і ідэямі, звязанымі з чытаным тэкстам Евангелля ад Лукі.
 
Тыраж кнігі — 4 тысячы экземпляраў.

Паводле sib-catholic.ru (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.