Пошук

08.10.2020 17:19   Паводле: КАІ / Пераклад: Анастасія Грышан / Catholic.by
Біскуп Томаш Голуб наведвае хворых. Фота: Twitter

У сувязі з абвяшчэннем у Чэхіі надзвычайнай сітуацыі біскуп Пльзеньскай дыяцэзіі Томаш Голуб паўторна запусціў спецыяльны нумар, на які прымае званкі, звязаныя з пандэміяй COVID-19.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, жыхары дыяцэзіі могуць падзяліцца з іерархам сваімі клопатамі і радасцямі. Лінія дзейнічае з панядзелка па пятніцу з 11 да 12 гадзін. Таксама можна ў любы час дасылаць SMS. На іх біскуп абяцаў адказаць у вольны час.

Біскуп Томаш Голуб устанавіў прамую тэлефонную лінію падчас першай хвалі пандэміі каранавірусу ў сакавіку.

На працягу некалькіх месяцаў ён размаўляў з сотнямі людзей па тэлефоне або праз SMS.

Сам іерарх захварэў на каранавірус у верасні.

«Я разумею вялікі цяжар і складанасць гэтай сітуацыі. Многія людзі знаходзяцца на каранціне і не могуць устанавіць кантакты з блізкімі, баяцца іх, многія не могуць працаваць. Маючы абмежаваныя магчымасці, я хацеў бы дапамагчы і выслухаць тых, хто перажывае якіясьці цяжкасці і павінен гэтым з кімсьці падзяліцца. Таму я зноў запусціў гэтую лінію, таму прысвячаю свой час і гатовы слухаць. Калі б гэта дапамагло хаця б аднаму чалавеку, гэта мае сэнс», — сказаў Пльзеньскі біскуп.

Ён дадаў, што вельмі хоча, каб гэтая лінія была даступнай для кожнага, і не мае значэння, лічыць той чалавек сябе веруючым ці не.

«Я з задавальненнем выслухаю кожнага, хто мне тэлефануе», — запэўніў біскуп Томаш Голуб.

Абноўлена 08.10.2020 19:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.