Пошук

18.09.2020 13:50   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Анастасія Грышан / Catholic.by
Фота: blog.apartmentbarcelona.com

З-за пандэміі будаўніцтва славутай базылікі Sagrada Família (Святой Сям’і) у Барселоне не будзе скончана ў 2026 годзе, як планавалася. Распачатае ў 1882 годзе будаўніцтва павінна было завяршыцца ў сотую гадавіну смерці архітэктара Антоніо Гаўдзі, аўтара яе праекту.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, будаўнічыя працы, прыпыненыя ў сакавіку гэтага года, будуць адноўлены ў бліжэйшыя тыдні. Але яны будуць праводзіцца больш павольна, чым да гэтага часу, па фінансавых прычынах. Сродкі на будаўніцтва святыні паступаюць толькі ад вернікаў і з продажу білетаў для турыстаў, колькасць якіх у сувязі з пандэміяй значна паменшылася.

Пакуль грошай хапае на тое, каб скончыць будаўніцтва высокай вежы Маці Божай — адной з 18 вежаў, якія запланавана зрабіць у базыліцы.

З 2005 г. Sagrada Família, якая з’яўляецца самым папулярным сярод турыстаў знакамітым месцам іспанскай Барселоны, знаходзіцца ў Спісе аб’ектаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2010 г. базыліку, будаўніцтва якой было яшчэ не скончана, асвяціў Папа Бэнэдыкт XVI.

Абноўлена 18.09.2020 14:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.