Пошук

20.08.2020 11:23   Паводле: Vatican News
Біскуп Дэклан Ланг. Фота: cbcew.org.uk

Касцёл у Англіі і Уэльсе далучыўся да малітоўнай ініцыятывы ў падтрымку справядлівасці і міру ў Беларусі. 18 жніўня ў касцёлах Вялікабрытаніі людзі разам маліліся «Ойча наш» за беларускі народ.

Як паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, старшыня Камісіі па міжнародных справах Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса біскуп Дэклан Ланг ад імя епіскапату заклікаў брытанскі ўрад да супрацоўніцтва з іншымі краінамі з мэтай вырашэння праблемы парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

«Мы салідарныя з беларускім народам і глыбока занепакоеныя незаконнымі затрыманнямі і катаваннямі людзей, якія мірна патрабуюць дэмакратычных рэформ. Мы заклікаем наш урад працягваць сваё важнае супрацоўніцтва з іншымі краінамі для вырашэння праблем, звязаных з сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека, і падтрымліваць дыялог, у якім удзельнічаюць усе бакі, каб спыніць гвалт, як таго патрабуе Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі», — заявіў біскуп Ланг.

Нагадаем, Выканаўчы камітэт Еўрапейскай канферэнцыі каталіцкіх камісій па пытаннях справядлівасці і міру Iustitia et Pax выступіў са спецыяльнай заявай адносна цяперашняй сітуацыі ў Беларусі, заклікаўшы католікаў Еўропы 18 жніўня аб’яднацца ў малітве за народ краіны.

Абноўлена 24.09.2020 14:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.