Пошук

05.08.2020 12:22   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: Youtube.com

Увечары ў нядзелю 2 жніўня клубы чорнага дыму ўзняліся над найстарэйшай святыняй у іспанскай Пласэнсіі — познераманскім касцёлам святога Марціна, пабудаваным у ХІІІ стагоддзі.

Як паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News, мястэчка знаходзіцца ў 250-і км на паўднёвы захад ад Мадрыда. На месца здарэння адразу ж прыбылі мясцовы мэр Фэрнандо Пісара і біскуп Хасэ Луіс Рэтана.

Дзякуючы хуткім дзеянням пажарных удалося ўратаваць унікальны алтар XVI стагоддзя, аўтарам якога з’яўляецца вядомы мастак Луіс дэ Маралес, якога называлі El Divino — «Боскі». Тым не менш, алтар і святыня ў выніку пажару атрымалі значныя пашкоджанні.

«Не выключана, што гэта быў падпал», — кажа мэр Пласэнсіі Фэрнандо Пісара.

Сярод магчымых прычын пажару называецца таксама кароткае замыканне.

Вядома, што агонь загарэўся каля паўночных дзвярэй касцёла, якія ў апошнія гады не адчыняліся. Некаторыя мяркуюць, што гэта можа быць падпал на ўзор тых, якія адбываюцца ў Францыі. У Іспаніі таксама ёсць групы радыкалаў, якія сцвярджаюць, што «найлепшы касцёл — той, які свеціцца», гэта значыць гарыць.

«Мы маем шмат пытанняў адносна прычын пажару і яго наступстваў», — кажа Генеральны вікарый дыяцэзіі Пласэнсіі кс. Хасінто Нуньес.

«Калі б згарэў алтар, гэта была б незваротная страта. Аднак нас супакойвае факт, што яго можна аднавіць», — дадае мэр мястэчка.

Абноўлена 05.08.2020 13:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.