Пошук

04.08.2020 16:14   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Анастасія Грышан / Catholic.by
Фота: opoka.photo

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas у Індыі адзначае, што пандэмія каранавірусу, акрамя таго, што нясе пагрозу для здароўя, таксама павялічвае магчымасці выкарыстання людзей і ўжывання насілля ў дачыненні да найслабейшых, у першую чаргу дзяцей.

Як паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News, дабрачынная арганізацыя сцвярджае, што толькі да мая страцілі працу 122 мільёны чалавек, з якіх 75 працэнтаў — дробныя гандляры і тыя, хто працуе «з дня на дзень». «У такіх сітуацыях, калі ў сем’ях пачынае не хапаць грошай на жыццё, узрастае насілле ў дачыненні да непаўнагадовых», — адзначае Caritas.

Толькі за 11 дзён урадавыя службы, якія займаюцца гэтымі праблемамі, атрымалі інфармацыю пра 92 тысячы выпадкаў насілля над дзецьмі, як у сем’ях, так і ў супольнасцях.

Маецца на ўвазе найперш гандаль дзецьмі, якіх купляюць больш заможныя сем’і, або змушэнне дзяўчынак да шлюбу, каб яны не былі абцяжарваннем для сям’і.

Акрамя таго, у многіх месцах няма доступу да інтэрнэту, таму вялікая колькасць дзяцей і моладзі не можа вучыцца на адлегласці. Так яны становяцца лёгкай мішэнню для прымусовай працы.

Caritas у Індыі аказвае псіхалагічную дапамогу найбольш патрабуючым, а таксама забяспечвае сем’і і мігрантаў рэчамі першай неабходнасці і шукае для іх жыллё.

«У час пандэміі ўрады многіх краін у свеце ўключаюцца ў ахову здароўя сваіх грамадзян, тады як шмат іншых пытанняў, як, напрыклад, гандаль людзьмі, адыходзяць на другі план. Мы павінны працаваць супольна — як дзяржаўныя органы, так і грамадскія арганізацыі, — каб паспяхова змагацца з гэтай з’явай як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным Caritas у Індыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця