Пошук

30.07.2020 17:19   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Анастасія Грышан / Catholic.by

Урады павінны павялічыць старанні на карысць ідэнтыфікацыі ахвяраў эксплуатацыі і гандлю людзьмі, сцвярджае Caritas Internationalis у сувязі з Сусветным днём барацьбы з гандлем людзьмі, які адзначаецца 30 ліпеня.

Як паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News, у свеце, па інфармацыі Міжнароднай арганізацыі працы, ужо больш за 40 мільёнаў такіх людзей.

У час пандэміі рызыка стаць ахвярай гандляроў людзьмі значна расце, асабліва сярод мігрантаў і нелегальных працаўнікоў, з якіх многія страцілі працу.

Адсутнасць свабоды перамяшчэння азначае, што ахвяры гандлю людзьмі маюць менш магчымасцяў уцячы і знайсці дапамогу.

Caritas Internationalis заклікае «стварыць сетку бяспекі, якая дапаможа прапанаваць усім з групы рызыкі матэрыяльную, медыцынскую, прававую і псіхалагічную падтрымку».

Дабрачынная арганізацыя заклікае да абароны дзяцей, якіх эксплуатуюць таксама з дапамогай інтэрнэту і новых медыя. Паводле Caritas, у перыяд пандэміі значна ўзрасла колькасць выпадкаў насілля ў адносінах да дзяцей і колькасць непаўнагадовых, якія сталі ахвярамі выкарыстання ў інтэрнэце.

У Індыі за 11 дзён уладам стала вядома пра 92 тысячы выпадкаў жорсткага абыходжання з дзецьмі, многія з якіх былі прымушаны жабраваць на вуліцы.

Асабліва сур’ёзная сітуацыя ў Ліване і іншых краінах Блізкага Усходу, дзе шмат філіпінцаў і іншых замежных працаўнікоў змагаецца за вяртанне дадому пасля страты працы з-за Covid-19 i эканамічнага крызісу. Яны, як адзначаецца, стаяць у чэргах перад сваімі пасольствамі без усялякай падтрымкі, многія з іх не маюць ніякага прававога статусу.

Рашэнне аб’явіць 30 ліпеня Сусветным днём барацьбы з гандлем людзьмі было прынята Генеральнай Асамблеяй ААН у 2013 г.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.