Пошук

27.07.2020 11:37   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Genova - la Repubblica

Кіраўніцтва Канферэнцыі Біскупаў Італіі звярнулася да ўсіх дыяцэзій у краіне з пасланнем аб аднаўленні душпастырскай працы і заклікам да разважання аб яе трансфармацыі з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, прэзідыум епіскапату адзначыў, што каранавірус пакуль не пераможаны, а значыць, вяртанне да звычайнага касцёльнага жыцця павінна быць паступовым і абмежаваным мерамі абароны здароўя.

Аўтары прапануюць распрацаваць формы парафіяльнага жыцця, які б спрыялі больш шырокаму ўдзелу ў ім бацькоў, моладзі і пажылых людзей.

Гаворка ідзе ў тым ліку пра нядзельную Эўхарыстыю.

Іерархі адзначылі некаторую «разгубленасць» у парафіях пасля перыяду каранціну, хоць святары і катэхеты, нягледзячы ні на што, здолелі захаваць кантакты з людзьмі, звяртаючыся да лічбавых тэхналогій.

Натхняльным для разважанняў аб душпастырскай працы ў новых умовах можа стаць выхад абноўленай італьянскай версіі Імшала, запланаваны на пачатак новага літургічнага года, на канец лістапада.

Што тычыцца здзяйснення сакрамэнтаў, італьянскі епіскапат канстатуе, што для гэтага няма ніякіх перашкодаў, у тым ліку ў выпадку сакрамэнтаў хрысціянскай ініцыяцыі — хросту і канфірмацыі. Іх варта ўдзяляць у супольнасці «з годнасцю і стрыманасцю».

Кіраўніцтва епіскапату ўдакладняе, што на дадзеным этапе пандэміі канфірмацыя можа ўдзяляцца з дапамогай ватовага тампона або сурвэткі, асобных для кожнага канфірмаванага.

Такія ж меры засцярогі варта прыняць падчас хросту і намашчэння хворых.

Біскупская канферэнцыя паведамляе таксама, што чакае ўказанняў ад Міністэрства ўнутраных спраў Італіі адносна магчымасці прысутнасці ў святынях хораў, а ад рэгіянальных навукова-тэхнічных камітэтаў — указанняў па магчымасці павелічэння максімальнай колькасці вернікаў на набажэнствах.

Досвед пандэміі, як пішуць у канцы паслання кіраўнікі епіскапату, не дазваляе вярнуцца да ранейшых форм касцёльнага жыцця, таму неабходна падумаць над новымі формамі і вызначыць прыярытэты, якія павінны фарміраваць аблічча мясцовага Касцёла ў бліжэйшай будучыні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа