Пошук

16.07.2020 15:53   Паводле: Blagovest-info / Catholic.by
Фота sedmitza.ru

Археолагі, якія раскапалі раннехрысціянскі некропаль у Ацёне ў цэнтральнай Францыі, знайшлі амаль 150 пахаванняў, якія дэманструюць прыкметную разнастайнасць форм. У адпаведнасці з пахавальнымі абрадамі ранніх хрысціян, знойдзена вельмі мала прадметаў, пахаваных разам з целамі памерлых.

Пра гэта паведамляе Blagovest-info.

Ацён, у старажытнасці Аўгустадун, быў заснаваны імператарам Аўгустам. Ён заставаўся населенным і добра абароненым на працягу IV стагоддзя і далей. Горад ніколі не быў пакінуты. Сёння там захаваліся брамы аўгустаўскага часу і рэшткі вялікага рымскага тэатра, а таксама мноства іншых старажытных руін.

Былы касцёл Сэн-П'ер-л'Эстэр быў пабудаваны ў IV ст. на месцы могілак на ўсход ад гарадскіх сцен. Могілкі выкарыстоўваліся не менш за 25 гадоў, перш чым святыня была пабудавана на фундаменце больш старога будынка, які, як мяркуюць, быў гала-рымскай вілай. Хрысціянства ўжо добра ўсталявалася ў горадзе ў гэты час.

У Ацёне ранней ужо былі знойдзены археалагічныя сведчанні існавання раннехрысціянскай супольнасці.

У 1839 г. у некропалі Сэн-П'ер-л'Эстэр знайшлі старажытны надмагільны надпіс. Датаванне надпісу аказалася складаным, але яго мова і стыль сімвалаў указваюць на тое, што ён быў выразаны паміж канцом ІІ стагоддзя і другой паловай IV.

У прысвячэнні на грэчаскай мове нейкі Пекторыяс адзначае, што яго сабраты-хрысціяне, якіх ён паэтычна называе «нябеснай расай Боскай Рыбы», захоўваюць чыстае сэрца. Гэтыя пяць радкоў утвараюць акраверш ΙΧΘΥΣ (ichthys) — слова «рыба», якое азначае Езуса Хрыста. Затым Пекторыяс звяртаецца да Хрыста як «Святла памерлых», просячы, каб яго маці спачыла ў супакоі. Нарэшце, ён просіць, каб яго любы бацька Аскандый разам са сваёй дарагой маці і братамі ўспаміналі яго, калі радуюцца Хрыстоваму супакою.

Гэта адно з першых згадванняў хрысціянства ў гальскай археалогіі. Мова і імёны дапускаюць сувязь з раннехрысціянскай супольнасцю Ліёна з грэчаскім дамінаваннем, якая была заснавана ў 177 г., першай хрысціянскай супольнасцю ў Галіі. Ацён знаходзіцца ўсяго ў 100 мілях на паўночны захад ад Ліёна, злучанага з ім рымскай дарогай.

Археолагі спадзяюцца, што апошнія раскопкі праліюць больш святла на гэтую раннехрысціянскую супольнасць у Галіі.

Дагэтуль было знойдзена некалькі надпісаў або ўпрыгажэнняў. З васьмі свінцовых трунаў, знойдзеных у Ацёне, некалькі незвычайных крыжападобных канструкцый. Адна з іх была змешчана ў каменны саркафаг, які быў запячатаны і заставаўся некранутым на працягу 1500 гадоў. Яго змесціва можа даць новую інфармацыю пра хрысціянскую практыку пахавання ў позняй старажытнай Галіі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа