Пошук

08.10.2025 15:50   Кс. Аляксандр Амяльчэня / Vatican News BY
Выява: Vatican News BY

Папа Леў XIV напрыканцы лістапада  на пачатку снежня здзейсніць апостальскае падарожжа ў Турцыю і Ліван.

Як падае Беларуская служба Vatican News, кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні ў афіцыйнай заяве паведаміў аб планах на першае апостальскае падарожжа ў пантыфікаце Льва XIV.

Пантыфік прыняў запрашэнні ад кіраўнікоў дзяржаў і касцёльных улад абедзвюх краін.

Першым этапам падарожжа стане Турцыя, дзе Папа будзе знаходзіцца з 27 па 30 лістапада. Адразу пасля гэтага, з 30 лістапада па 2 снежня, адбудзецца візіт у Ліван.

Асаблівае значэнне турэцкай частцы падарожжа надае пілігрымка ў Ізнік. Гэты візіт прымеркаваны да святкавання 1700-годдзя Нікейскага Сабору, які адбыўся ў 325 годзе ў старажытнай Нікеі, на месцы сучаснага Ізніка. Гэты Сабор з'яўляецца адной з найважнейшых падзей у гісторыі хрысціянства.

Пасля завяршэння візіту ў Турцыі Пантыфік накіруецца ў Ліван, адказваючы на асобнае запрашэнне ад кіраўніцтва і іерархаў гэтай блізкаўсходняй краіны.

 

Абноўлена 08.10.2025 15:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа