Пошук

01.07.2020 13:44   Паводле: КАІ / Catholic.by
Фота: www.idziemy.pl

Новы сталы дыякан у Касцёле ў Латвіі быў пасвячаны ў Ліепайскай дыяцэзіі, на тэрыторыі гістарычнай Курляндыі. Да гэтага часу сталыя дыяканы служылі толькі ў Рыжскай архідыяцэзіі.

Як паведамляе агенцтва КАІ, недахоп святарскіх пакліканняў і сучасныя патрабаванні евангелізацыі і касцёльнага жыцця ўсё больш выразна ўказваюць на патрэбу актывізацыі свецкіх вернікаў. Сталы дыяканат — спроба адказаць на гэтыя выклікі.

Пасвячэнне адбылося ў нядзелю ў парафіяльным касцёле ў Салдусе, дзе новы дыякан Яніс Радзіньш актыўна ўдзельнічае ў касцёльным жыцці на працягу 20 гадоў.

Таксама ён вучыўся ў Рыжскім інстытуце рэлігійных навук, які з’яўляецца філіялам Папскага Латэранскага ўніверсітэта.

У апошнія гады Яніс Радзіньш быў у сваёй парафіі спачатку лектарам, а потым акалітам. Як падкрэсліў ардынарый Ліепайскай дыяцэзіі біскуп Віктарс Стулпінс, гэта быў як быццам пошук паклікання ў пакліканні, вянцом чаго стала менавіта дыяканскае пасвячэнне.

Рашэнне аб адраджэнні інстытуту сталага, або пастаяннага, дыяканату было прынята таксама беларускім епіскапатам, але кожны біскуп самастойна вырашае, ці патрэбныя ў яго дыяцэзіі сталыя дыяканы.

Абноўлена 01.07.2020 15:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа