Пошук

22.06.2020 12:14   Паводле: КАІ / Catholic.by
Фота: dpa / pnp.de

20 чэрвеня Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI наведаў пахаванні сваіх родных на могілках у Пентлінгу, што непадалёк ад Рэгенсбурга, а таксама дом, у якім жыў як «прафесар Ратцынгер» у 1970–1977 гадах.

Пра гэта са спасылкай на Рэгенсбуржскую дыяцэзію паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

Апошні раз Бэнэдыкт XVI наведваў гэтыя мясціны падчас свайго душпастырскага падарожжа ў Баварыю ў 2006 г.

Акрамя таго, Папа на пенсіі наведаў могілкі, на якіх пахаваныя яго бацькі і сястра. Бацька Бэнэдыкта XVI Ёзаф памёр у 1959 г., маці Марыя — у 1963 г., а яго старэйшая сястра, таксама Марыя, якая ніколі не была замужам і займалася гаспадаркай у яго доме, адышла ў вечнасць у 1991 г.

Раніцай у нядзелю 93-гадовы Пантыфік-пенсіянер цэлебраваў св. Імшу разам са сваім братам кс. Георгам Ратцынгерам.

Як зазначыў Апостальскі нунцый у Германіі арцыбіскуп Нікола Этэравіч, які сустрэўся з Бэнэдыктам XVI падчас яго прыватнага візіту на радзіму, што Папа на пенсіі добра адчувае сябе ў Рэгенсбургу. Ён шчыра падзякаваў мясцоваму біскупу і яго супрацоўнікам за праяўленую гасціннасць і клопат.

«Мы ўсе як члены Каталіцкага Касцёла злучаныя повязямі адзінства. Гэта вялікая сям’я на ўсім свеце», — падкрэсліў прадстаўнік Папы Францішка ў Германіі.

Паведамляецца, што 22 чэрвеня ў панядзелак Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI вернецца ў Рым дзе пасля сыходу з Пасаду святога Пятра пастаянна жыве ў кляштары на тэрыторыі Ватыкана.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.