Пошук

03.06.2020 08:51   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота: Laurent Dard / Photopqr / La Depeche Du Midi / Maxp

З 29 мая ўжо на працягу тыдня Марыйны санктуарый у Люрдзе (Францыя) зноў цалкам адчынены для наведвання пілігрымамі пасля больш як двухмесячнага каранціну: на працягу ўсяго дня неабмежаваная кольксць вернікаў можа наведваць святыню і маліцца перад гротам аб’яўленняў.

Як паведаміла польская рэдакцыя парталу Vatican News, перастала таксама дзейнічаць правіла, паводле якога санктуарый маглі наведваць толькі тыя, хто жыве ў стокіламетровай зоне ад Люрда.

Хоць славуты марыйны санктуарый быў зачынены на працягу больш як двух месяцаў, аднак тут ніколі не спынялася малітва. Перад гротам чувалі капеланы, якія нясуць тут служэнне, узносячы праз заступніцтва Марыі малітоўныя просьбы вернікаў, што ў вялізнай колькасці сцякаліся сюды з усяго свету.

«Часам іх было па паўтары тысячы старонак, — узгадвае ксёндз Нікола Вэнтрылья. —

Інтэнцыі, якія былі выразам вялікіх пакутаў і няўпэўненасці. Найбольш балюча было ўсведамляць тое, што людзі паміраюць без магчымасці развітацца з сям’ёю і паяднацца з Богам»,

— дадае святар.

«Увесь гэты час мы, капеланы, неслі варту перад гротам. Толькі мы маглі сюды прыходзіць. Мы няспынна маліліся з раніцы да вечара. Адчувалі сябе, як Майсей з узнятымі ўгору рукамі. Мы маліліся за ўсё чалавецтва. Былі чымсьці накшталт „лёгкіх“ гэтай сусветнай малітвы. Бо так шмат людзей нас прасіла, каб мы іх прадставілі перад Марыяй, каб узнеслі да Яе іх малітвы.

Здараліся дні, калі ў нас бывала па паўтары тысячы старонак гэтых малітоўных інтэнцый, імёнаў,

— сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ксёндз Нікола Вэнтрылья. — Для нас, капеланаў, гэты было вельмі хвалюючым. Мы ведалі, што мы — толькі надводная частка айсбергу гэтага вялізнага Божага народа, які хацеў бы быць у гэтым месцы, але не можа.

Мы ведаем, што гэтае месца мае сваё пакліканне. Яно вынікае з прыстунасці Марыі, якая пажадала тут аб’явіцца ў 1858 годзе і 18 разоў сустрэлася з Бэрнардэтай. Марыя падаравала ёй сваю ўсмешку, але Бэрнардэта не перастала цвёрда ступаць па зямлі, як быццам ужо зніклі ўсе цярпенні і праблемы.

Аднак дзякуючы Марыі, Яе ўсмешцы гэтае жыццё стала прыгажэйшым, кожны дзень. І так адбываецца ва ўсіх, хто скіроўваецца да гэтага санктуарыя».

Абноўлена 03.06.2020 11:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа