Пошук

24.04.2020 12:55   Паводле: KAI / Catholic.by
Фота Polit.ru

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый перасцерагае перад несумленным выкарыстаннем сітуацыі пандэміі каранавірусу ў дачыненні да лакальных эканамічных і палітычных інтарэсаў, а таксама да веравызнанняў і этнічных груп.

Пра гэта паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

«Звяртаюся да дзяржаў, рэлігійных лідараў, грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі з просьбай звярнуць увагу на нянавісць і выключэнне», — сказаў 22 красавіка Ахмед Шахід, спецыяльны дакладчык ААН па справах свабоды рэлігіі і былы кіраўнік дыпламатыі Мальдзіваў.

Ён заклікаў да дапамогі тым, якія могуць стаць ахвярамі ў гэты цяжкі час, і да салідарнасці з імі.

Эксперт ААН дадаў, што ў многіх краінах пандэмія выклікала рэлігійную неталерантнасць. Ён выказаў занепакоенасць успрыманнем хрысціянаў, юдэяў або мусульманаў як «казлоў адпушчэння» і тых, па чыёй віне распаўсюджваецца каранавірус. Гэта датычыць таксама мігрантаў, бежанцаў і асобаў, якія шукаюць прытулку.

Эксперт нагадаў, што дзяржавы абавязаны рэагаваць і спыняць усялякія акты нянавісці або насілля з прычыны рэлігійнай ці этнічнай адметнасці. Ахмед Шахід звярнуў увагу, што ахвяры зносяць слоўныя і фізічныя напады, пагрозы смерці і адмаўленне ў неабходнай медыцынскай дапамозе.

«Каб перамагчы дэзінфармацыю, важна, каб дзяржавы ўстанавілі паспяховую стратэгію і каналы камунікацыі з мэтай забяспечыць грамадству дакладную і праўдзівую інфармацыю», — сказаў эксперт ААН.

Ён падкрэсліў, што салідарнасць людзей усіх веравызнанняў ніколі не была важнейшай, чым у час крызісу.

Спецыяльны дакладчык ААН перасцярог, што не ўсе веравызнанні або людзі ў цяжкіх умовах маюць доступ да інфармацыі аб тым, як прадухіліць пандэмію каранавірусу. Таму ў гэтую задачу мусяць уключыцца як грамадзянская супольнасць, так і рэлігійныя арганізацыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа