Абмежаванні ў перамяшчэнні і ў колькасці ўдзельнікаў рэлігійных мерапрыемстваў, якія зараз уводзяцца дзяржаўнымі і касцёльнымі ўладамі многіх краін у сувязі з пандэміяй каранавірусу, ужо мелі прэцэдэнты ў мінулым, хоць і не такія строгія.
Як паведамляе агенцтва КАІ, падобныя распараджэнні ўзгадваюцца ў ватыканскім выданні L'Osservatore Romano ад 11 красавіка.
Гэта былі распараджэнні Папы Аляксандра VII (1655–67) у той час, калі ў Рыме лютавала чума, і рашэнне ўладаў Мілана за сто гадоў да гэтага, таксама з прычыны чумы, калі арцыбіскупам Мілана быў св. Караль Барамэй (1538–84).