Пошук

11.03.2020 17:39   Паводле: KAI / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: mountsinaimonastery.org

Кляштар святой Кацярыны на гары Сінай, у якім зберагаецца адна з найкаштоўнейшых калекцый ікон у свеце, зрабіў даступным прагляд святых выяваў у сеціве.

Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, унікальны электронны архіў быў створаны ў межах праекту «Іконы Сіная» (Icons of Sinai), рэалізаванага кафедрай мастацтва і археалогіі Прынстанскага ўніверсітэта (ЗША). Многія з прадстаўленых у ім ікон былі створаныя яшчэ да іканаборчай плыні ў Візантыі ў VIII–IX ст., якая змагалася з культам абразоў і сакральных выяваў. Іканаборцы знішчылі шмат старых абразоў. На Сінаі яны захаваліся, паколькі ў той час рэгіён ужо знаходзіўся пад уладаю мусульманаў.

У кляштары святой Кацярыны захоўваецца больш за палову ацалелых да нашага часу візантыйскіх абразоў.

Іх добраму захаванню паспрыяў шэраг фактараў: сухі стабільны клімат, непарыўная дзейнасць кляштару і старанная руплівасць манахаў. Маштабныя рэстаўрацыйна-кансервацыйныя працы ў кляштары былі распачаты манахамі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Фота абразоў былі зробленыя навукоўцамі з Прынстанскага, Мічыганскага і Александрыйскага ўніверсітэтаў.

На прысвечанай праекту інтэрнэт-старонцы сёння можна ўбачыць 1294 унікальныя іконы.

Абноўлена 11.03.2020 17:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа