Пошук

05.11.2024 10:50   Паводле: Svjazep.org / Catholic.by
Фота Vatican Media

30 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых, падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы святога Пятра ў Рыме Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек падараваў Папу Францішку малую ікону святой Еўфрасінні Полацкай.

Пра гэта паведамляецца на сайце грэка-каталіцкай парафіі святога праведнага Язэпа ў Мінску Svjazep.org.

Перададзеная кіраўніком Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Святому Айцу ікона — сімвалічны дар экуменічнай групы моладзі з Віцебска, Гродна, Мінска і Полацка, якая ў межах Года малітвы, якім Папа Францішак абвясціў 2024 год, моліцца за хрысціянскія Цэрквы ў Беларусі.

Святая Еўфрасіння Полацкая нарадзілася каля 1104 года, паходзіла з роду полацкага князя Усяслава. Яе хроснае імя было Прадслава. Сваё жыццё цалкам прысвяціла Богу ў манастве, адрокшыся ад свецкага поспеху.

Для хрысціянаў Беларусі яна з’яўляецца «настаўніцай мудрасці і прыкладам малітвы». Ушаноўваюць яе хрысціяне візантыйскай традыцыі (праваслаўныя і грэка-католікі) у дзень яе спачыну 23 мая. Ушаноўваюць беларускую святую і рыма-католікі.

Абноўлена 05.11.2024 17:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа