Пошук

24.02.2020 15:59   Паводле: tass.ru / Catholic.by

Фота Reuters

Катэдра Мілана будзе зачынена для наведванняў прынамсі да 25 лютага ў сувязі з распаўсюджваннем каранавірусу. Пра гэта паведаміла ў нядзелю газета Il Messaggero.

«У адпаведнасці з прынятым на ўзроўні кіраўніцтва вобласці і міністэрства аховы здароўя рэгламентам, катэдра будзе зачынена да 25 лютага да далейшых распараджэнняў», — кажа газета, удакладняючы, што тэрмін можа быць падоўжаны.

Патрыярхат Венецыі, які раней абвясціў пра адмену ўсіх публічных касцёльных літургічных службаў, пацвердзіў, што доступ у касцёлы ў гістарычнай частцы горада на лагуне будзе моцна абмежаваны, каб «не дапускаць вялікай колькасці людзей».

«У прыватнасці, будзе закрыты доступ у базыліку святога Марка», — прыводзіць агенцтва ANSA заяву Патрыярхату.

Як адзначаецца, публічныя Імшы не будуць цэлебравацца нават падчас пахавання. «Могуць прысутнічаць толькі блізкія сваякі, але ніякіх шматлюдных службаў або літургій», — гаворыцца ў заяве.

Раней Патрыярхат Венецыі абвясціў пра адмену ўсіх Імшаў, у тым ліку ў сёлетнюю Папяльцовую сераду, якая распачынае ў Каталіцкім Касцёле перыяд Вялікага посту.

Як удакладняецца, гэтае рашэнне, якое датычыцца нядзельных набажэнстваў, прынята ў сувязі з распаўсюджваннем каранавірусу і распараджэннем уладаў вобласці Вэнэто прыпыніць любую грамадскую дзейнасць. Пры гэтым прадстаўнікі Касцёла заахвочваюць вернікаў не забывацца пра малітву, дапамогай у чым з’яўляюцца Імшы, якія транслююцца па радыё і тэлебачанні.

Паводле апошніх дадзеных, колькасць інфіцыраваных у Італіі перавысіла 150 чалавек.

Каранцін, які ўключае закрыццё школ, грамадскіх месцаў, у тым ліку тэатраў і музеяў, адмену любых мерапрыемстваў, сярод якіх культурныя і спартовыя, уведзены ў чатырох вобласцях Італіі: Ламбардыі, дзе найбольшая колькасць інфіцыраваных, Вэнэто, Эміліі-Раманьі, а таксама ў Фрыулі-Венецыі-Джуліі, дзе пакуль не вядома пра тых, хто захварэў. Тры чалавекі памерлі ад ускладненняў, выкліканых каранавірусам.

Такім чынам, Італія выйшла на трэцяе месца па колькасці інфіцыраваных у свеце пасля Кітая (77 тыс.) і Паўднёвай Карэі (602).

 

Абноўлена 24.02.2020 20:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.