Пошук


Фота: www.vaticannews.va

Папа не зможа прыняць удзел у сустрэчы «Бяззбройны і абяззбройваючы мір», якая пройдзе ў Асізі 27 кастрычніка. Па рэкамендацыі ўрачоў, ён адмовіўся ад падарожжа на верталёце, каб цалкам аднавіцца пасля аперацыі на лёгкім.

Каб спрыяць аднаўленню пасля аперацыі на грудной клетцы, праведзенай у мінулы аўторак, папа Леў XIV не зможа прысутнічаць 27 кастрычніка на сустрэчы ў Асізі. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Пантыфік перадасць пасланне з словамі падтрымкі арганізатарам сустрэчы, главам і прадстаўнікам розных хрысціянскіх канфесій і іншых рэлігій, а таксама ўсім запрошаным.

Ён перакананы, што «дух Асізі», дыялог і пошук мірных слоў і жэстаў з’яўляюцца каштоўнымі рэсурсамі ў эпоху канфліктаў.

Аднаўленне пасля аперацыі ідзе добра

Як паведамілі ўрачы, доктар Луіджы Карбонэ і прафесар Стэфана Маргарытора, Папа прайшоў кантрольную рэнтгенаграфію грудной клеткі. Абследаванне пацвердзіла, што пасляаперацыйнае аднаўленне праходзіць «выдатна». Аднак, улічваючы кароткі час, які прайшоў пасля хірургічнай аперацыі, медыкі палічылі неабходным не рэкамендаваць Папу запланаваны на 27 кастрычніка верталётны пералёт.

Сустрэча ў Асізі

Сустрэча «Бяззбройны і абяззбройваючы мір», арганізаваная супольнасцю святога Эгідзія, пройдзе ў Асізі 25-27 кастрычніка. Яна прымеркавана да 40-й гадавіны Сусветнага дня малітвы аб міры, скліканага святым Янам Паўлам II у 1986 годзе. З таго часу супольнасць падтрымлівае «дух Асізі», арганізуючы штогадовыя міжрэлігійныя сустрэчы ў Еўропе і іншых рэгіёнах свету. Сёлетняя сустрэча збярэ прадстаўнікоў розных рэлігій, культур і грамадскіх інстытутаў з 53 краін. Удзельнікі абмяркуюць канфлікты, раззбраенне, міграцыю, беднасць, праблемы моладзі і ролю рэлігій у будаванні міру.

Абноўлена 26.10.2026 11:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа