Пошук

13.12.2019 15:04   Падрыхтаваў: Кс. Аляксандр Улас / Паводле: Katholisch.de / Catholic.by
Фота pixabay.com

З кожным годам усё больш людзей здзяйсняюць пілігрымку шляхам святога Якуба. Новы рэкорд быў дасягнуты сёлета ў чацвер 13 снежня.

Як было абвешчана службай пілігрымак у Сант’яга-дэ-Кампастэла, у гэты дзень 344 828 чалавек атрымалі дыплом пілігрыма да магілы святога Якуба, паведамляе Katholisch.de. Кожнаму з іх паставілі спецыяльную пячатку на спецыяльным пасведчанні пілігрыма, для чаго яны павінны былі прайсці прынамсі апошнія 100 км пешкі або праехаць апошнія 200 км на ровары.

Максімальная колькасць пілігрымаў датавалася раней 2018 (327 378) і 2017 годам (301 036).

Для параўнання, у 2009 годзе колькасць пілігрымаў была значна меншай і не даходзіла нават да паловы сённяшней колькасці (145 877), а ў 2005 годзе наогул знаходзілася ў пяцізнакавым дыяпазоне (93 924).

У бягучым рэкордным годзе ў сярэдзіне лета стыхія пілігрымак яшчэ раз паставіла горад на мяжу яго магчымасцяў; у сярэднім каля 2000 чалавек прыязджала ў Сант’яга-дэ-Кампастэла кожны дзень. Лістапад, які прывёў у горад больш за 8000 людзей, стаў абсалютна нечаканым сюрпрызам. Магчыма, на гэта паўплывалі ўмовы надвор’я. У мінулым у гэтым каляндарным перыядзе колькасць пілігрымаў была значна ніжэйшай.

Некалькі дзясяткаў пілігрымаў прыбываюць кожны дзень і зараз у снежні.

Таксама адметным з’яўляецца тое, што сёлета з красавіка па кастрычнік гэтым шляхам пілігрымавала больш жанчын, чым мужчын.

Асноўным маршрутам пілігрымкі ў далейшым застаецца «французскі шлях» з Пірэнэяў праз Памплону, Бургас і Леон. Аднак «прыбярэжны шлях» праз паўночную Іспанію і «партугальскі шлях» таксама знаходзяць усё большую зацікаўленасць сярод пілігрымаў.

Фота pixabay.com

Абноўлена 13.12.2019 15:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.