5 кастрычніка ў горадзе святога Якуба Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі завяршылася Пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, на якім беларускі каталіцкі епіскапат прадставіў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Другі дзень працы сходу прадстаўнікоў еўрапейскіх біскупскіх канферэнцый ў Сант’яга-дэ-Кампастэла пачаўся з Эўхарыстыі, цэлебрацыю якой узначаліў кардынал Анджэло Баньяска, прэзідэнт Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, і завяршыўся пілігрымкаю біскупаў у катэдру, дзе знаходзяцца рэліквіі святога апостала Якуба.
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-05-ccee-008.jpg)
У разважаннях над тэмай пасяджэння еўрапейскім іерархам дапамагала французкі філосаф прафесар Шанталь Дэльсоль, якая прадставіла даклад пад назвай: «Каталіцтва пасля хрысціянства: культурны, рэлігійны і сацыяльны аналіз сённяшняй еўрапейскай сітуацыі».
Яе даклад стаў моцнай правакацыяй для біскупаў, якія ў працоўных групах паставілі сабе некалькі актуальных пытанняў: як выказваць і абвяшчаць веру ў зусім іншым кантэксце, чым у мінулым? Як паводзіць сябе ў час вяртання „паганства“? Як мы можам адказаць на новыя пытанні, якія задаюць Касцёлу сёння? Як быць творчаю меншасцю?
Дыскусія працягнулася ў рэчышчы аналізу найбольш значных элементаў, якія ўплываюць на еўрапейскую касцёльна-грамадскую структуру, і, нарэшце, выяўляюць прыкметы надзеі на нашым кантыненце.
Шмат прыкмет надзеі вызначылі біскупы, пачынаючы з самых заўважных, а перадусім існаванне веры ў Еўропе, нягледзячы на змену парадыгм.
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-06-ccee-010.jpg)
Сярод знакаў надзеі былі адзначаны і заваяванне свабоды веравызнання, асабліва ў краінах Усходу пасля падзення атэістычных рэжымаў; большы ўдзел свецкіх асобаў у евангелізацыі і павелічэнне ролі жанчын у Касцёле. Прысутнасць мігрантаў у Еўропе таксама ўспрымаецца як знак надзеі, паколькі яны пашыраюць гарызонты Касцёла.
На заканчэнне старшыні біскупскіх канферэнцый Еўропы і іх прадстаўнікі адзначылі, што знакам надзеі можна лічыць і асобу папы Францішка.
Сённяшні наступнік апостала Пятра вучыць нас новым спосабам быцця пастырамі, падкрэсліваючы пры гэтым Міласэрнасць і любоў Бога, які дакранаецца да ранаў сучаснага грамадства.
![](/3/images/previews/news/2019/10/s-2019-10-04-ccee-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/s-2019-10-04-ccee-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/s-2019-10-05-ccee-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/s-2019-10-04-ccee-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/s-2019-10-04-ccee-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/s-2019-10-05-ccee-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/s-2019-10-06-ccee-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/s-2019-10-05-ccee-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/s-2019-10-05-ccee-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/s-2019-10-06-ccee-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/10/s-2019-10-06-ccee-010-cb.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-04-ccee-002.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-04-ccee-001.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-05-ccee-007.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-04-ccee-003.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-04-ccee-004.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-05-ccee-008.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-06-ccee-009.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-05-ccee-005.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-05-ccee-006.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-06-ccee-011.jpg)
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-06-ccee-010.jpg)
Завяршаючы сваю працу, 5 кастрычніка ўдзельнікі Пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы звярнуліся з заключным супольным Пасланнем, у якім, між іншым, напісалі:
«Ад магілы апостала Якуба — месца прызначэння мноства пілігрымаў з розных куткоў нашага кантынента, — таксама і мы, біскупы Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, аднаўляем вызнанне сваёй веры на падмурку апосталаў.
У гэтыя дні мы з радасцю бачылі, што так шмат маладых людзей, і не вельмі маладых, ідуць пешшу ў Сант’яга, каб стаць перад Брамай Славы.
Усведамляючы нашыя абмежаванні і шматлікія слабасці, якія выклікаюць цярпенне ўсяго Касцёла, мы таксама ўвайшлі ў святыню, каб у абрадзе ўшанавання фігуры апостала Якуба ў абдымках ускласці нашыя смуткі і маленні на плечы Апостала, просячы прабачэння за свае памылкі і прымаючы на сябе абавязак з надзеяй і ўпэўненасцю несці служэнне дзеля будучыні».
У заключным дакуменце іерархі адзначылі, што, сабраныя у самай заходняй частцы кантыненту, каб разам разважаць на тэму: «Еўропа, час прачнуцца? Прыкметы надзеі», яны глыбей усвядомілі сітуацыю ў сваіх краінах і тыя супярэчнасці, што ў іх існуюць.
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-05-ccee-005.jpg)
Сярод іх прадстаўнікі еўрапейскіх епіскапатаў, у прыватнасці, вылучылі жаданне Бога і ў той жа час нетрываласць хрысціянскага жыцця; жаданне жыць на падставе Евангелля і адначасовую слабасць Касцёла і людзей; жаданне святасці і разам з тым недастатковае сведчанне жыцця; жаданне правоў чалавека і ў той жа час непавагу да чалавечай годнасці; жаданне гармоніі ў грамадстве і з усім стварэннем, спалучанае з поўнаю стратаю адчування аб’ектыўнай праўды; жаданне трывалага шчасця пры адсутнасці пачуцця прыналежнасці да агульнага лёсу чалавецтва; жаданне ўнутранага супакою і гармоніі ў духоўным пошуку пры адначасовым адмаўленні такога пошуку ў шматлікіх публічных выступленнях.
Нягледзячы на гэтыя супярэчнасці, удзельнікі Пленарнага пасяджэння скіравалі Еўропе пасланне надзеі, заклікаўшы яе да абуджэння і да вяртання да сваіх хрысціянскіх каранёў.
Біскупы сцвердзілі наяўнасць знакаў надзеі, якія дадаюць адвагі ў цяперашні час і абвяшчаюць будучыню, ззяючы, падобна зоркам на небе.
![](/3/images/news/2019/10/2019-10-04-ccee-001.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)