Пошук

04.10.2019 10:40   Фота: Марціна Рэпэле / Catholic.by

З 3 па 6 кастрычніка ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі праходзіць пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, на якім беларускі епіскапат прадстаўляе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Тэма пасяджэння: «Еўропа, час прачнуцца? Прыкметы надзеі». Удзельнікі аналізуюць культурную, палітычную і сацыяльную сітуацыю ў Еўропе, асабліва яе нядаўняе мінулае. У гэтым ім дапамагае прафесар палітычнай філасофіі з Францыі Шанталь Дэльсоль.

У межах пленарнага пасяджэння прадстаўнікі канферэнцый біскупаў Еўропы разглядаюць фактары, якія ўплываюць на касцёльную і грамадскую сітуацыю на кантыненце, нагадваючы пра хрысціянскія карані, уласцівыя еўрапейскай гісторыі і культуры.

Прадстаўленыя на пасяджэнні ініцыятывы біскупскіх канферэнцый, якія ўваходзяць у Раду, пакліканы ажывіць хрысціянскую надзею, якая натхняла на вялікія справы мноства святых.

Сёлетняе пасяджэнне праходзіць у кантэксце дваццацігоддзя з часу абвяшчэння Апекунамі Еўропы разам са святым Бэнэдыктам Нурскім і святымі Кірылам і Мятодам трох святых жанчын: Брыгіты Шведскай, Кацярыны Сіенскай і Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн).

Сант’яга-дэ-Кампастэла — горад святога Якуба, з даўніх часоў адно з найбольш папуярных месцаў пілігрымак у Еўропе і ў свеце. Падчас свайго побыту там біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB сустрэў спадарыню Марыну, пілігрыма са Старых Дарог.

Абноўлена 04.10.2019 11:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа