Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі
Айцец Лявонцій (Аляксандр) Тумоўскі нарадзіўся 9 ліпеня 1973 года ў Полацку.
27 мая 1995 года ўступіў у кляштар манахаў-студытаў пры Унеўскай Лаўры ва Украіне, дзе склаў першыя шлюбы ў 1997 годзе, а ўрачыстыя — у 2000 годзе.
Філасофію і тэалогію вывучаў у Львоўскай вышэйшай духоўнай семінарыі і Украінскім каталіцкім універсітэце, атрымаўшы ступень магістра тэалогіі. З 2008 па 2018 год удасканальваў адукацыю ў Рыме, дзе атрымаў ліцэнзіят, а пазней — дактарат у тэалогіі ў Папскім усходнім інстытуце.
Дыяканскае пасвячэнне атрымаў у 2002 годзе, а святарскае — 18 мая 2003 года.
Займаў шэраг пасад:
- настаяцеля манастыра святых Барыса і Глеба ў Полацку (2003-2008),
- віцэ-дэкана парафій Беларускай грэка-каталіцкай Царквы (2004-2006) і дэкана Усходняга протапрасвітэрыята (2006-2008),
- адказнага за душпастырства ўкраінскіх вернікаў візантыйскага абраду ў Грэцыі (2015),
- з 2022 года — адказнага за душпастырства вернікаў Беларускай грэка-каталіцкай Царквы ў Польшчы.
14 верасня 2026 года папа Леў XIV прыняў адстаўку архімандрыта Яна Сяргея Гаека, які ўзначальваў апостальскую адміністратуру для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі ад моманту яе заснавання, г. зн. ад 30 сакавіка 2023 года, і прызначыў новым апостальскім адміністратарам айца-студыта Лявонція Тумоўскага.
Уводзіны ў служэнне апостальскага адміністратара адбыліся 17 кастрычніка 2026 года. Ад гэтага моманту ўваходзіць у склад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.


