Пошук

20.11.2018 12:29   Паводле: Vatican News

Праз твітар Святы Айцец нагадаў пра вернасць у стасунках як прыкмету сапраўднай любові.

«Не можна любіць толькі да таго часу, пакуць „выгадна“, любоў праяўляецца, уласна, па-за межамі ўласных разлікаў, калі аддаем усё без абмежаванняў»: такое паведамленне з’явілася на акаўнце Папы 19 лістапада.

Сапраўдная любоў

Тэму сапраўднай любові Святы Айцец закрануў, у прыватнасці, падчас адной з агульных аўдыенцый напрыканцы кастрычніка, разважаючы над шостай Божай Запаведдзю, у цэнтры якой — вернасць сужонкаў.

Папа зазначаў, што вернасць да канца — гэта прыкмета вольных, сталых і адказных стасункаў.

«Вернасць — гэта спосаб быцця, гэта стыль жыцця, — сказаў ён. — Гэта азначае аддана працаваць, шчыра гаварыць, застаючыся вернымі праўдзе ў сваіх думках і ўласных учынках».

Любоў не дапускае карыслівасці

На тое, што Пан Бог бескарысліва працягвае нам руку, Святы Айцец, сярод іншага, указаў у сваёй гаміліі з нагоды другога Сусветнага дня бедных.

«І якраз так належыць сябе весці. Мы не пакліканы рабіць дабро толькі тым, хто нас любіць. Абмен — гэта нармальна, Езус жа вымагае ад нас зрабіць крок далей: даваць таму, хто не можа аддаць, а гэта значыць любіць бескарысліва», — адзначыў ён, заахвочваючы задумацца, ці ў нашым жыцці мы робім штосьці бескарысліва.

Абноўлена 20.11.2018 12:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця