Пошук

11.12.2024 17:24   Паводле: Vatican News PL / Catholic.by
Фота: Vatican Media

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася ў сераду 11 снежня ў ватыканскай зале Паўла VI, Папа Францішак нагадаў пра значэнне Раратніх Імшаў, якія цэлебруюцца на ўшанаванне Панны Марыі падчас Адвэнту і з даўніх часоў з’яўляюцца традыцыйнымі на нашых землях.

Як паведаміла Польская рэдакцыя парталу Vatican News, у агульнай папскай аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнічала група студэнтаў Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, у якім вучылася і вучыцца таксама нямала нашых суайчыннікаў: святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх.

Вітаючы пілігрымаў з Польшчы, Святы Айцец, між іншым, заўважыў: «Традыцыя адвэнтавых Імшаў у вашай краіне жывая.

Няхай глыбокая сімволіка гэтай літургіі, а таксама багатыя на змест адвэнтавыя спевы дапамогуць вам узносіць да Бога гэтую старажытную малітву Касцёла: „Марана та — Прыйдзі, Пане!“ Благаслаўляю вас ад усяго сэрца», — сказаў Папа Францішак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа