![](/3/images/news/2023/12/2023-12-11-2-3.jpg)
6 снежня, ва ўспамін святога Мікалая, біскупа, цэлебрацыю Раратняй святой Імшы ў капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра дабрачыннай місіі Добрага Самараніна ў Мінску ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Каб прыняць удзел у адмысловай Літургіі ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры сабраліся бацькі з дзецьмі.
У прамоўленай гаміліі заслужаны іерарх звярнуў увагу прысутных, што святы Мікалай перадусім перадае сучасным хрысціянам адну заўсёды актуальную праўду: сваім узорам ён нагадвае пра неабходнасць шчодра дапамагаць бліжнім.
Пасля супольнай малітвы ўсе прысутныя былі запрошаны на святочную праграму з гульнямі, падарункамі і пачастункамі.
Каб напоўніць перыяд падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння духам чування і малітвы і праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі годна падрыхтавацца да сустрэчы са Збавіцелем, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае прыняць удзел у Раратніх святых Імшах.
Рараты ў капліцы місіі Добрага Самараніна праходзяць два разы на тыдзень:
- панядзелак — 8.40
- серада — 17.00
Адрас: вул. Серафімовіча, 19.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)