Пошук

14.11.2018 10:13   Vatican News

18 лістапада зала Паўла VI стане вялікай сталовай — тры тысячы бедных будуць абедаць са Святым Айцом. Пра гэта праінфармавала Папская рада па новай евангелізацыі.

Дыкастэрыя каардынуе святкаванне Сусветнага дня бедных, устаноўленага папам Францішкам два гады таму на завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці.

Абед з беднымі запланаваны пасля нядзельнай св. Імшы, якую Пантыфік узначаліць у ватыканскай базыліцы. У Эўхарыстыі прымуць удзел 6 тысяч бедных разам з валанцёрамі, а таксама прадстаўнікі арганізацый, якія дапамагаюць тым, хто знаходзіцца ў патрэбе. Папа будзе сядзець за сталом сярод бедных. Адзначаецца, што абед будзе вельмі просты.

Папская рада па новай евангелізацыі паведаміла таксама, што ад панядзелка, 12 лістапада, з 10.00 да 22.00 на плошчы св. Пятра працуе медпункт, дзе бедным прапануюць бясплатнае лячэнне. У гэту ініцыятыву ўключылася рымская клініка Gemelli і многія іншыя медыцынскія ўстановы Вечнага горада. Год таму дапамогай скарысталася 600 чалавек, у тым ліку людзі з цяжкімі хваробамі.

Абноўлена 14.11.2018 15:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця