Пошук

14.11.2018 10:04   Vatican News
Фота L'Osservatore Romano

Кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк паведаміў, што Святы Айцец здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Марока. Яно адбудзецца 30–31 сакавіка 2019 г.

Візіт пройдзе па запрашэнні мараканскага караля Мухамеда VI і мясцовых біскупаў. У межах падарожжа Папа наведае два гарады: Рабат і Касабланку. Больш падрабязная праграма візіту будзе абнародавана пазней. Гаворка ідзе пра 26-е замежнае падарожжа Святога Айца.

Папа Францішак наведае Марока праз 33 гады пасля візіту ў гэту мусульманскую краіну св. Яна Паўла ІІ, які меў велізарнае значэнне для развіцця дыялогу паміж вызнаўцамі хрысціянства і ісламу.

Падчас сустрэчы з мусульманскай моладдзю на стадыёне ў Касабланцы, Ян Павел ІІ казаў, што, нягледзячы на шматлікія непаразуменні і нават войны паміж вызнаўцамі абедзвюх рэлігій, якія мелі месца ў мінулым, хрысціяне і мусульмане маюць шмат супольнага, «як вернікі і людзі».

Абноўлена 14.11.2018 15:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа