Пошук

13.11.2018 14:23   Vatican News

Стаўленнем біскупа павінна быць служэнне, і без гэтага ў Касцёле не можа існаваць парадку, перакананы папа Францішак. Святы Айцец узначаліў 12 лістапада ранішнюю Эўхарыстыю ў капліцы Дому св. Марты.

У сваёй гаміліі Пантыфік спаслаўся на літургічнае чытанне з Паслання св. Паўла да Ціта (Ціт 1, 1-9), у якім апостал кажа аб рысах пастыра Касцёла:

«Таму біскуп павінен быць бездакорны, як Божы распарадчык, не дзёрзкі, не гняўлівы, не п’яніца, не задзірысты, не карыслівы, але гасцінны, дабралюбівы, разважлівы, справядлівы, пабожны, стрыманы, які трымаецца, згодна з вучэннем, праўдзівага слова, каб быў моцны, мог заахвочваць у здаровым вучэнні і пераконваць тых, хто супярэчыць».

«Нельга захаваць парадак у Касцёле, калі ў біскупаў не будзе такога стаўлення. Перад Богам мае значэнне не ветлівасць і ўменне прапаведаваць, але пакора і служэнне», — лічыць Пантыфік.

Узгадваючы св. Язафата, біскупа і мучаніка, чый успамін адзначаўся ў гэты дзень у Касцёле, папа Францішак папрасіў вернікаў маліцца за сваіх пастыраў, каб яны адпавядалі крытэрыям, вызначаным св. Паўлам.

Абноўлена 13.11.2018 14:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця