![](/3/images/news/2018/10/2018-10-19-ko.jpg)
Папа Францішак выказаў гатоўнасць паехаць у сталіцу Паўночнай Карэі – Пхеньян, паведаміў журналістам Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін. Іерарх падкрэсліў, што такое падарожжа патрабуе сур’ёзнага разгляду.
Кардынал адзначыў, што вусная просьба паўночнакарэйскага лідара, перададзеная праз Прэзідэнта Паўднёвай Карэі Мун Джэ Іна, з’яўляецца толькі першым крокам.
Дзяржаўны сакратар дадаў, што магчымы візіт Святога Айца ў Паўночную Карэю патрабуе сур’ёзнай падрыхтоўкі. Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што падарожжа магло б адыграць важную ролю ў падтрыманні мірнага працэсу і дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.