Святы Айцец Францішак прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Мун Джэ Іна. Днём раней у Ватыкане пройдзе малітва ў інтэнцыі міру на Карэйскім паўвостраве.
Сустрэча Папы і прэзідэнта Карэі пройдзе 18 кастрычніка ў 12.00 у ватыканскім Апостальскім палацы, праінфармавала прэс-служба Апостальскай Сталіцы.
У паведамленні таксама гаворыцца, што днём раней, 17 кастрычніка, у 18.00 Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін правядзе ў базыліцы св. Пятра Эўхарыстыю ў інтэнцыі міру на Карэйскім паўвостраве. У ёй прыме ўдзел Мун Джэ Ін.
Раней прадстаўнік адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Карэя працытаваў словы паўночнакарэйскага лідaра Кім Чэн Ынa, які «сардэчна прывітаў бы Святога Айца, калі б той наведаў Пхеньян». Мун Джэ Ін падчас свайго ватыканскага візіту павінен перадаць папу Францішку гэтае запрашэнне.
Акрамя таго, паўднёвакарэйскі лідар у Ватыкане павінен абмеркаваць, у прыватнасці, пытанне супрацоўніцтва са Святым Пасадам.